⭐⭐⭐⭐⭐⭐⭐⭐⭐⭐⭐⭐⭐⭐
ПРЫЙШЛІ КАЛЯДКІ – БЛІНЫ Й АЛАДКІ
Каляды ў народным календары баларусаў – перыяд зімовых святкаванняў з 7 па 19 студзеня, які меў яшчэ дадатковую назву "святыя/крывыя вечары", "шчодрыкі".
Каляды – незвычайны святочны час, калі асаблівую значнасць набывалі зносіны ў сферы адпачынку, усе імкнуліся паказаць свае ўменні і таленты, пакрасавацца "на людзях", спявалі, танцавалі, імправізавалі, суперажывалі.
У перадкалядную ноч сяляне назіралі за станам надвор'я, каб прадказаць надвор'е на будучае, а, значыць, і ўраджай. У беларусаў існавала мноства прыкмет, у якіх адлюстроўваліся ўяўленні аб прычынна-выніковых узаемасувязях стану прыроды і яго ўплыву на ўраджай.
⭐ Густыя зоркі на небе прадказвалі вялікі ўраджай збожжа, грыбоў, добры прыплод хатняй жывёлы.
❄ Завіруха сведчыла пра тое, што будуць добра раіцца пчолы.
💦 Калі чарнела з-за адлігі дарога, сяляне верылі, што летам вырасце багата грэчкі (чорнага зерня).
🌨 Калі ў гэту ноч была вялікая завіруха – чакалі градавога лета.
☃ Шмат шэрані на дрэвах прадказвала на лета багацце ва ўсім: добра ўродзіцца збожжа, будзе шмат грыбоў, пчолы будуць раіцца і г.д.
☀ Цёплае надвор'е з невялікім снегам і туманам прадказвала ўраджайны год.
«Ядраное жыта гаспадара кліча...»: каляндарны год у абрадах і звычаях
Т. В. Валодзіна, Т. І. Кухаронак
⭐⭐⭐⭐⭐⭐⭐⭐⭐⭐⭐⭐⭐⭐
#цсдб_минск #детская_библиотека #детская_библиотека_13
#прыкметы #каляды #зіма #кнігі #святы #беларусы